Амаль 2 000 чалавек у Польшчы знаходзяцца пад апаратамі ШВЛ
За апошнія суткі ў Польшчы зарэгістраваны 25 221 новы выпадак захворвання COVID-19, а таксама 430 смяротных выпадкаў.
З-за каронавірусу ў шпіталях Польшчы знаходзіцца 21 тысяча 521 чалавек, у якіх пацверджанае заражэнне. У сераду Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што 1975 хворых падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, а з гэтага вынікае, што іх стан – вельмі цяжкі.
На гэты момант у краіне 12 тысяч свабодных ложкаў для пацыентаў з Covid-19 і 594 свабодных апаратаў ШВЛ. Але іх колькасць з кожным днём скарачаецца. На каранціне знаходзіцца больш за 430 тысяч чалавек.
На Падляшшы за апошнія суткі выявілі 662 новыя выпадкі заражэння, а 18 чалавек памерлі. З іх наймалодшаму было 47 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя