Амаль 2 мільёна бежанцаў з Украіны знаходзяцца ў Польшчы



У Польшчы знаходзяцца амаль 2 мільёна бежанцаў з Украіны. Такую лічбу ў эфіры RMF FM назваў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер.

«Цяпер у Польшчы знаходзяцца амаль 2 млн чалавек, якія ўцяклі з Украіны ў Польшчу. З іх на працягу месяца амаль мільён скарысталіся опцыяй рэгістрацыі PESEL (персанальны нумар, які дае доступ да розных дзяржаўных і іншых паслуг у Польшчы)», – сказаў ён.

Намеснік міністра таксама адзначыў, што каля 600 тысяч бежанцаў зараз пражываюць у сем’ях палякаў, паводле звестак мясцовага самакіравання.

У чацвер польска-украінскую мяжу перасяклі амаль дваццаць тысяч чалавек. Сёння, 22 красавіка, да 7-ай гадзіны раніцы – 4600 чалавек. За мінулыя суткі з Польшчы ва Украіну выехала 23600 чалавек а з пачатку вайны 802 тысячы. Паведамляюць польскія памежнікі.