Амаль 2 млн чалавек трапілі ў Польшчу з Украіны з пачатку вайны
З пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны мяжу краіны з Польшчай ужо перасеклі 1,95 млн. чалавек, паведамляе Памежная ахова Польшчы. 16 сакавіка памежнікі аформілі 60 тысяч чалавек. Іх колькасць скарацілася на 11 працэнтаў у параўнанні з аўторкам.
У ноч з 16 на 17 сакавіка мяжу перасеклі 12 тысяч чалавек.
