Амаль 30 тысяч новых выпадкаў COVID-19 у Польшчы



За апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 29 тысяч 978 новых пацверджаных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Ад каронавірусу памерлі 115 чалавек, 460 чалавек памерлі з-за суіснавання COVID-19 з іншымі хваробамі, паведаміла Міністэрства аховы здароў’я Польшчы. 

У Падляшскім ваяводстве выяўлена 689 новых выпадкаў COVID-19.

Да гэтай пары рэкорд сутачнага захворвання быў зафіксаваны ў Польшчы 7 лістапада мінулага года, калі было выяўлена 27 тысяч 875 выпадкаў захворванняў на каронавірус.

З пачатку пандэміі ў Польшчы каронавірус SARS-CoV-2 дыягнаставаны ў 2120671 чалавека. З-за COVID-19 загінула 50 340 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя