Амаль 8 тысяч новых выпадкаў COVID-19 у Польшчы
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 7 937 новых выпадкаў заражэння COVID-19. З учорашняга дня 216 інфікаваных памерлі і 7171 чалавек выздаравеў. Найбольш выпадкаў каронавіруснай інфекцыі зафіксавана ў Мазавецкім ваяводстве. На Падляшшы зафіксавана 307 новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Памерлі 4 асобы.
За гэты час у Польшчы пацверджана больш за 1 мільён 700 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі больш за 44 тысячы чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя