Амаль 8 тысяч новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў Польшчы
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 7 795 новых заражэнняў каронавірусам. Найбольш – у Мазавецкім ваяводстве. На Падляшшы – 277 новых выпадкаў каронавірусу. Найбольш у Беластоку ды ў Беластоцкім і Сакольскім паветах. Памерлі ад Covid-19 за пошнія суткі 386 чалавек, у тым ліку сем пацыентаў з Падляшскага ваяводства.
Сёння ў Польшчы пачалася рэгістрацыя на прышчэпкі супраць Covid-19 для пажылых людзей. Вакцынацыя гэтай групы першай пачнецца з 25 студзеня. Як паведаміў сёння на прэс канферэнцыі кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык, у Польшчы дагэтуль прышчэпку атрымала 420 тысяч чалавек, найперш медработнікі. На чарговы этап вакцынацыі запісалася звыш 120 тысяч чалавек, у тым ліку сталыя людзі ва ўзросце старэй за 80 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя