Амаль 80 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Польшчы са жніўня 2020 году
19 гадоў таму
З 2020-га па сакавік 2023 году ў Польшчы выдалі 79 030 дазволаў на жыхарства для беларусаў.
Гэта часовыя і сталыя дазволы на жыхарства разам. Паводле польскіх уладаў, большасць беларусаў атрымліваюць працоўны дазвол на жыхарства ў Польшчы, іх колькасць складае 62% ад агульнай. На другім месцы ўз’яднанне сям’і — 17%. Акрамя дазволаў на жыхарства, са жніўня 2020-га па сакавік 2023 году ўлады Польшчы выдалі грамадзянам Беларусі 101 949 візаў па праграме Poland Business Harbour і 50 831 гуманітарную візу.
З пачатку палітычнага крызісу з Беларусі выехала мінімум 120 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя