Амаль паўтара мільёна украінцаў былі вымушаны пакінуць Радзіму
Ужо мільён чатырыста пяцьдзесят тысяч ўкраінцаў пакінулі краіну ў выніку расейскага ўварвання, паведаміла 5 сакавіка Міжнародная арганізацыя па міграцыі. Гэта стала самым буйным рухам еўрапейцаў з часоў Другой Сусветнай вайны.

Каля паловы ўкраінскіх уцекачоў пераехалі ў Польшчу, астатнія ў асноўным накіраваліся ў Малдову, Вугоршчыну, Румынію і Славаччыну. Для параўнаньня, у мігранцкім крызісе на беларуска-польскай мяжы ў мінулым годзе гаворка ішла пра тысячы мігрантаў з усходніх і афрыканскіх краінаў, якія спрабавалі трапіць у Эўропу.
