Амаль трыста новых выпадкаў COVID-19 на Падляшшы
298 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі выяўлена за апошнія суткі ў Падляшскім ваяводстве. Найбольш у Беластоку і Ломжы ды ў Сакольскім і Гайнаўскім паветах. Ад COVID-19 памерлі 16 чалавек.
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, агулам у Польшчы за апошнія суткі зафіксавана амаль шэсць з паловай тысяч новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 444 асобы.
Беларускае Радыё Рацыя
