Амбасадар Расеі “тлумачыцца” ў польскім МЗС



Сяргей Андрэеў, амбасадар Расеі ў Польшчы, з’явіўся сёння, а 10 00, у польскім МЗС, куды быў выкліканы з нагоды сваіх заяваў у інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN. Дыпламат будзе даваць тлумачэнні адносна такіх сваіх выказванняў як:

«Польска-расейскія дачыненні цяпер найгоршыя з 1945 г. і гэта не наша віна. Гэта выбар польскага боку, які замарозіў нашы палітычныя кантакты, а нават, культурныя».

— «Палітыка Польшчы прывяла да катастрофы ў верасні 1939 года, бо ў 30-я гады ХХ стагоддзя Польшча сваёй палітыкай неаднойчы блакавала стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. А значыць, Польшча часткова адказная за гэтую катастрофу, якая адбылася ў верасні 1939 г.»

— «Расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Ўкраіны 17 верасня 1939 г., калі лёс вайны паміж Нямеччынай і Беларуссю быў прадвызначаны. Ужо было вядома, што Вялікабрытанія і Францыя не дапамогуць Польшчы. У тых умовах трэба было гарантаваць бяспеку СССР».

— «Мы ніколі не забудзем таго, што зрабілі з помнікам ген. Івану Чэрняхоўскаму. Асабіста я, ніколі гэтага не забуду. У цывілізаваным грамадстве так не робіцца: вайна помнікаў — гэта непрыстойна. Сімвалы сярпа і молата не павінны знікаць з помнікаў, а ў Польшчы — знікалі. Гэта гісторыя. Пад гэтымі сімваламі жаўнеры Савецкай Арміі вызвалілі Польшчу».

Выказванні амбасадара выклікалі абурэнне ў Польшчы. Прэс-сакратар Ураду Польшчы каментуючы словы Андрэева прыгадаў, што ў польскай дыпламатыі ёсць вельмі ясныя магчымасці ў гэтай сітуацыі: пачынаючы ад ноты пратэсту заканчваючы выдаленнем амбасадара з краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: РАР