Амбасаду Беларусі ў Літве закідалі бульбай
У нядзелю ўвечары на тэрыторыю амбасады Беларусі ў Літве невядомыя накідалі бульбы.
Інцыдэнт адбыўся ў перыяд паміж 19: 00 і 19: 30, гаворыцца ў паліцэйскай зводцы. Паліцыя высвятляе абставіны здарэння, перадае REFORM.by.
Колькі бульбы і ў якім выглядзе трапіла на тэрыторыю, не паведамляецца.
На сайце пасольства Беларусі ў Літве, а таксама ў яе акаўнтах у сацыяльных сетках якая-небудзь інфармацыя пра інцыдэнт адсутнічае.
