Амерыканец парушыў мяжу, каб зрабіць сэлфі ў Беларусі
Амерыканскі турыст падчас знаходжання ў Белавежы хацеў зрабіць памятны фотаздымак каля памежнага знака на польска-беларускай мяжы.
(Фота poranny.pl)
Цяпер ён ведае, што ўваход на памежную паласу з’яўляецца парушэннем і караецца штрафам памерам да 500 злотых.
27 красавіка супрацоўнікі памежнай службы ў Белавежы выявілі на памежнай паласе сляды, якія сведчылі пра незаконнае перасячэнне мяжы Польшчы.
– Мы апавясцілі беларускі бок, які гэта пацвердзіў. Сляды вялі да беларускага памежнага знака і назад у Польшчу, кажа прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай службы Катажына Здановіч. – Мы хутка высветлілі, што парушальнікам, які зайшоў на памежную паласу і парушыў правілы перасячэння мяжы, з’яўляецца грамадзянін ЗША, прыбываючы з мэтай турызму ў Белавежы. Мужчына прызнаў віну і патлумачыў, што хацеў зрабіць памятны фотаздымак. Ён быў пакараны штрафам у памеры 500 злотых.