Амерыканскі гісторык Дэвід Голдфілд выступіць у беларускім хабе ў Варшаве
У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адбудзецца лекцыя „Трансфармацыя амерыканскай палітыкі: што гэта значыць для нацыі і свету”.
Спрэчкі і супрацьстаянні ў палітычным жыцці характарызуюць амерыканскую дэмакратыю з моманту яе з’яўлення. Аднойчы яны прывялі нават да кровапралітнай грамадзянскай вайны.
Ці з’яўляецца цяперашні разлад ўсяго толькі працягам традыцыі палітычных рознагалоссяў ці ён прадвесціць больш сур’ёзны раскол у амерыканскім грамадстве?
Можна будзе даведацца на лекцыі амерыканскага гісторыка, прафесара Дэвіда Голдфілда! Ён з’яўляецца аўтарам шаснаццаці кніг, у тым ліку „Чорны, белы і паўднёвы: расавыя адносіны і паўднёвая культура” і „Баваўняныя палі і хмарачосы”. Абедзве гэтыя кнігі былі намінаваныя на Пулітцэраўскую прэмію. Зараз Дэвід Голдфілд — прафесар гісторыі ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны ў Шарлоце.
Мова мерапрыемства: ангельская (будзе арганізаваны сінхронны пераклад- бярыце слухаўкі да вашых тэлефонаў).
Не прапусціце магчымасць разабрацца ў сучаснай палітычнай дынаміцы Злучаных Штатаў і яе ўплыве на ўвесь свет!
Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube, падчас трансляцыі будуць субтытры на расейскай мове.
Каб прыняць удзел, трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы:
https://forms.gle/aW9pDkW6BCpVEs2v6
31 траўня
18:30
Беларускі Моладзевы Хаб (http://t.me/polskastudent) plac Konstytucji 6, Варшава.