Amnesty International апублікавала здымкі расейскай тэхнікі на Данбасе
Праваабарончая арганізацыя абвінаваціла Расею ў падтрымцы сепаратыстаў.
Здымкі, атрыманыя з дапамогай спадарожнікаў, паказваюць вялікую колькасць расейскай бронетэхнікі ды артылерыі на ўсходзе Украіны.
У дакладзе, апублікаваным на сайце праваабарончай арганізацыі, яна абвінавачвае і ўкраінскіх сілавікоў, і сепаратыстаў, у выкраданнях і катаваннях людзей, а таксама ў магчымых вайсковых злачынствах.
Amnesty International заклікае ўсе бакі, у тым ліку Расею, спыніць парушэнне законаў вайны, – гаворыцца ў дакладзе.
