Amnesty International патрабуе расследаваць гібель падлеткаў у Данецку



Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала неадкладна, усебакова і бесстаронна расследаваць гібель вучня 8-га класу і 18-гадовага юнака пры абстрэле школы ў Данецку. Яшчэ чацьвярых юнакоў параніла.

http://www.youtube.com/watch?v=A6QmCwC5sEg

Як гаворыцца на сайце арганізацыі, і сепаратысты, і ўкраінскія вайскоўцы працягваюць вінаваціць адно аднога ў парушэнні мірнага пагаднення. «Мы сталі сведкамі таго, як абодва бакі канфлікту ігнаруюць свае прававыя абавязкі па абароне грамадзянскага насельніцтва, пра што сведчаць апошнія трагічныя падзеі», — заявіў Дзяніс Крывашэеў, намеснік дырэктара праграмаў Amnesty International для Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Прыгадаем, учора каля падлеткаў, што гулялі ў футбол на стадыёне данецкай школы, разарваўся снарад. Школа месціцца недалёка ад данецкага аэрапорту.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook/Graham Phillips