«Amnesty International» – пра катаванні ва Украіне
«Amnesty International» апублікавала афіцыйную справаздачу, дзе ў катаваннях вінавацяць і баявікоў ДНР і ЛНР, і ўкраінскіх вайскоўцаў. Міністэрства абароны Украіны адкідае абвінавачванні.
У справаздачы ўплывовай праваабарончая арганізацыі “Міжнародная амністыя” прыводзяцца шматлікія прыклады катаванняў палонных. У катаваннях і здзеках вінавацяць і баявікоў непрызнаных ЛНР і ДНР, і ўкраінскіх вайскоўцаў.
Праваабаронцы сцвярджаюць, што палонных на Усходзе Украіны збіваюць, рэжуць нажамі, падвешваюць да столі, катуюць электратокам, а таксама рэгулярна імітуюць расстрэлы. Афіцыйная справаздача грунтуецца на запратакаляваных заявах былых палонных і з боку ДНР-ЛНР, і з боку Украіны.
Рэакцыі ДНР і ЛНР на спдаваздачу “Міжнароднай амністыі” пакуль няма. У прэсовай службе Міністэрства абароны Украіны адкідаюць усе абвінавачванні і прапануюць праваабаронцам падрабязна расследваць кожны выпадак асобна.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.