Amnesty International раскрытыкавала Польшчу за адносіны да мігрантаў
Amnesty International абвінаваціла Польшчу ў незаконным прымусовым выцясненні мігрантаў назад у Беларусь. Гэтак званае «дыгітальнае расследаванне» міжнароднай праваабарончай арганізацыі, вынікі якога былі апублікаваныя 30 верасня, выявіла раней невядомыя падрабязнасці пра сітуацыю з афганскімі просьбітамі прытулку, якія затрымаліся на мяжы Беларусі з Польшчай. У дакладзе падкрэсліваецца, што прымушаць людзей пакінуць краіну, не ацаніўшы іх патрэбу ў абароне, з’яўляецца парушэннем міжнароднага права.
У адпаведнасці з заканадаўствам ЕЗ і міжнародным заканадаўствам аб уцекачах Польшча абавязаная забяспечваць індывідуальную ацэнку ўсіх хадайніцтваў аб прытулку.
Amnesty International запатрабавала, каб польскі ўрад надаў мігрантам часовае жытло, прадукты харчавання і ваду, а таксама забяспечыў доступ да адвакатаў і неабходную медычную дапамогу.