Анархісты з Беларусі: І ў Польшчы мы падтрымаем беларусаў у супольнай барацьбе
Анархісты з Беларусі далучыліся да пікетавання польска-беларускай мяжы ля прапускнога пункта “Баброўнікі”.
Кажа прадстаўнік анархісцкай групы „Прамень” – Мікалай:
– Еўропа, канешне, можа дапамагчы, але ўсё адно галоўную ролю павінны гуляць беларусы. Калі яны нічога не зробяць, то за іх ніхто нічога не зробіць. Трэба самім рабіць, трэба самім дзейнічаць і рабіць справу, інакш нічога не будзе.
Беларусы змагаюцца за тое, каб Еўропа ўвяла санкцыі супраць дыктатарскага рэжыму. Калі будуць санкцыі, гэта значна ўдарыць па эканоміцы Беларусі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Заклікі пратэстоўцаў, у тым ліку аб вызваленні ўсіх палітвязняў, сугучны і патрабаванням анархістаў. За кратамі ў Беларусі знаходзіцца 9 анархістаў ды 6 антыфашыстаў.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
