Анатоль Вап: Беларусам заўсёды лёгка адаптавацца ў Польшчы



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Пра важнасць пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае гісторык, супрацоўнік Падляшскага музея ў Беластоку Анатоль Вап:

– Скарачаецца або вядома, што працэс паланізацыі ідзе ў беларускай меншасці, як і ва ўсіх. Гэта так для ўсіх меншасцяў ва ўсім свеце. Мы не нейкая асаблівая з’ява ў дэмаграфічных гэтых працэсах. А з другога боку, беларусаў штораз больш на Беласточчыне, бо шмат беларусаў сюды прыязджае і тут жыве.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Urząd Statystyczny w Białymstoku і Радыё Рацыя