Анатоль Вап: Супраца праходзіць вельмі эфектыўна



^77713EBC94CCC165C9AB154A8B2411CDF0AB3923F859C5FAC8^pimgpsh_fullsize_distr

„Супраца падляшскіх ды беларускіх устаноў культуры пакуль праходзіць вельмі эфектыўна. Зразумела, у арганізацыі супольных імпрэзаў ды праектаў перашкаджае мяжа. Напрыклад, арганізаваць паездку сімфанічнага аркестра з Беластока ў Менск не так проста, але і гэтыя перашкоды атрымліваецца пераадольваць”, – адзначыў  дырэктар дэпартамента культуры Маршалкоўскай управы ваяводства Анатоль Вап, падводзячы вынікі супрацы за мінулы культурна-мастацкі сезон:

– Так не павінна быць, што мы больш ездзім. У нас лягчэй атрымаць фінансаванне для нашых устаноў культуры, бо з аднаго боку гэта ад нас, ад арганізатара, ад Падляшскага ваяводства атрымліваюць. Ёсць спецыяльная праграма Міністэрства культуры, падтрымка і з нашых дыпламатычных устаноў – Польскага інстытута, амбасады ці консульства ў Гародні і Берасці. Беларускім установам цяжэй, яны мусяць нашмат раней усё гэта планаваць.

Яшчэ сёлета ў Гародні пройдуць прэзентацыі падляшскіх устаноў культуры, адкрыецца выстава Юзэфа Ядкоўскага. У кастрычніку горад над Нёманам наведаюць падляшскія фотамастакі, а на пачатак лістапада запланаваная паездка ў Менск на музычны фестываль „Беларуская восень” сімфанічнага аркестра з Беластока.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя