Андэграўндныя “Glitchhh” і “.К” выступілі ў Варшаве
Пост-рок і метал, шугейзін і электронная музыка. Беларускія эксперыментальныя гурты выступілі ў варшаўскі клубе “Хмуры”. Менскі The Glitchhh і гарадзенская “Кропка К.” Таксама разам з беларусамі граў польскі гурт “Фома”.
— Мяне завуць Ігар, я граю ў гурце Glitchhh, а Glitchhh — гэта і ёсць глюк, і нават у нашай назве ёсць маленечкі глюк: тры літары «h» у канцы.
— Яўген Кучмэйна «Кропка К». Тут некалькі значэнняў, яно неаднаслойнае. Франц Кафка, у яго быў герой «К» і ў «Замку», і ў «Працэсе», і ў некаторых маленькіх апавяданнях.
Канцэрт беларускіх музыкаў быў арганізаваны Жэнем Ціхановічам, які прадстаўляе ініцытыву Pine Gigs, што можна перакласці з ангельскай як “Сасновыя канцэрты”. Як зазначыў арганізатар, музыку гуртоў можна аднесці да беларускага андэграўнду.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя