Андрэй Бандарэнка: Людзі вераць у перамогу



Да таго, што сёлета вайна яшчэ можа не скончыцца, украінцы ўжо даўно гатовыя.

І няма ніякае гарантыі, што ўлетку сітуацыя будзе выглядаць такой жа стабільнай як зараз, – адзначыў дырэктар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў у Кіеве Андрэй Бандарэнка:

Настроі людзей такія ж, як і былі, людзі вераць у перамогу. Частка людзей пачала сумнявацца, што перамога можа будзе ў гэтым годзе. Украінскія лідары і заходнія лідары кажуць, што контрнаступ, які ўсе чакаюць, які мае пачацца ў бліжэйшы час, ён не будзе апошняй бітвай у гэтай вайне.

Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 456-ты дзень. Вайна ідзе роўна 15 месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя