Андрэй Бандарэнка: Мы ўпэўненыя ў поспеху контрнаступу
Не такія хуткія, як хацелася б, але ўсё ж будуць поспехі ўкраінскага войска ў контрнаступе. У гэтым перакананы дырэктар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў у Кіеве Андрэй Бандарэнка.

Трэба быць гатовым, што контрнаступальныя дзеянні будуць цягнуцца яшчэ як мінімум да лістапада бягучага года, – адзначыў ён:
– Хочацца верыць, што да лістапада, да зімы будуць нейкія тактычныя поспехі, якія я б змаглі перарэзаць лініі расейскіх войскаў у Крым і на поўдні Украіны. Скажам так, мы верым, большасць украінцаў верыць у тое, што поспехі будуць. Не такія хуткія, як нам бы хацелася, але мы ўпэўненыя ў поспеху контрнаступу.
Вайна ва Украіне ідзе 557-ы дзень. Вядома, што ўкраінскі контрнаступ будзе цягнуцца таксама і ў бліжэйшыя восеньскія месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя
