Андрэй Галат: Пераломны момант у вайне можа здарыцца ўжо сёлета
Пераломны момант у вайне можа здарыцца ўжо сёлета. І гэты пералом будзе на карысць Украіны. У гэтым упэўнены намеснік кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Нацыянальнай Бяспекі Украіны Андрэй Галат.
Ён адзначыў, што ад Захаду да Усходу сітуацыя прыкладна паўсюль аднолькавая – па-ранейшаму не сціхаюць паветраныя трывогі:
– На дадзены час я бываю амаль на ўсёй тэрыторыі Украіны. Скажам так, у Кіеве найбольш адчуваецца, што хтосьці выязджаў. Людзей дастаткова, усё працуе, людзі ўжо прызвычаіліся да паветраных трывог. Але скажам так, краіна працуе.
Расейская агрэсія на Украіну не спыняцца 496-ы дзень. Вайна ідзе звыш 16 месяцаў і пакуль не робяцца дакладныя прагнозы, калі скончацца баявыя дзеянні.
Беларускае Радыё Рацыя