Андрэй Казакевіч: Навуковы кангрэс – ідэальная пляцоўка для працягу беларуска-украінскага дыялогу
З 30-га верасня па 2-га кастрычніка ў Коўне пройдзе 10-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Усіх ахвотных на кангрэс запрашае галоўны арганізатар мерапрыемства – Андрэй Казакевіч:
– Ужо праграма сфармавана, таму такой магчымасці няма, але можна прыйсці ў якасці госця. Трэба зарэгістравацца, можна ўдзельнічаць у якасці госця. Семінар будзе прысвечаны сітуацыі ў Беларусі – палітычнай сітуацыі, эканамічнай сітуацыі, сітуацыі ў плане бяспекі. На кангрэсе збіраюцца ўсе, хто займаецца даследаваннямі ў Беларусі – беларусы, украінцы, палякі, расейцы, немцы.
У праграму кангрэса ўключаны пытанні беларускай гісторыкі, культуры і спадчыны. Акрамя гэтага шмат увагі будзе аддадзена міжнародным стасункам Беларусі, у тым ліку сітуацыі з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя