Андрэй Хадановіч прэзентаваў сваю польскамоўную кнігу ў Беларускім доме ў Варшаве



У Беларускім доме ў Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі “Фантомныя радасці” беларускага паэта і барда Андрэя Хадановіча.

Вершы гучалі не толькі на беларускай, але і на польскай і рускай. Іх чыталі самі перакладчыкі Адам Паморскі і Ігар Бялоў. Удзельнікі імпрэзы з задавальненнем паслухалі не толькі прамову аўтара, чытанне вершаў, але і паспявалі песні разам з Андрэем Хадановічам.

Гаворыць Андрэй Хадановіч:

– Кніга называецца трохі інакш у беларускай версіі. У арыгінале – «Фантомныя радасці». Нейкія сэнсы пры перакладзе знікаюць. У арыгінале 70 тэкстаў, і столькі ж па-польску.

Жадаючыя ўдзельнікі сустрэчы маглі набыць кнігу і атрымаць аўтографы аўтара і перакладчыкаў.

 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя