Андрэй Кушняроў: Апошнія дні ў Кіеве спакойна



Перапоўненасць вуліц людзьмі і актыўны рух транспарту зараз, як ніколі з моманту пачатку вайны адчуваецца ў Кіеве.

Усе вяртаюцца ва ўкраінскую сталіцу перад новым навучальным годам. У той жа час рыхтуюцца да рознага развіцця падзей, у тым ліку маштабных ракетных атак увосень, – распавёў беларус Андрэй Кушнероў, які ў ваенны час знаходзіцца ва Украіне:

Зараз я ў Кіеве, некалькі дзён ужо, паслязаўтра еду ў Бучу. З таго, што я бачу, даволі спакойна ў апошні час. Калі мы кажам апошні час, то кажам пра дні. Людзі не мераюць час тыднямі ці месяцамі. У апошні дні спакойна, няма нейкіх асаблівых прылётаў, не вельмі шмат прынамсі. У Кіеве вялікі рух, вялікі трафік, шмат коркаў.

Беларус Андрэй Кушнероў дадаў, што жыхары сталіцы ўжо прадумваюць план дзеянняў, калі раптам, як і ў мінулым годзе, будзе адключаная электрычнасць і вада.

Беларускае Радыё Рацыя