Андрэй Шараеўскі: Наша супрацьпаветраная абарона спраўляецца
Часцей спускацца ў бомбасховішчы сталі жыхары ўкраінскай сталіцы.

Гэта звязана з апошнімі прылётамі і паветранымі трывогамі. Большасць стараецца прытрымлівацца правіл бяспекі, – распавёў украінскі блогер, маркетолаг Андрэй Шараеўскі:
– Я як знаходзіўся, так і знаходжуся ў Кіеве. У нас амаль кожную ноч у нас масавыя абстрэлы, такія вельмі моцныя. Дзякуй Богу наша супрацьпаветраная абарона спраўляецца. Таму ўсё, што мы чуем, гэта як штосьці ляціць, выбухае, а пасля штосьці падае на зямлю. Гэта калі не кожны дзень, то праз дзень адбываецца.
Расейскай агрэсія на Украіну доўжыцца 474-ы дзень. Дата ўкраінскага контрнаступу агучаная не была, але трапляецца інфармацыя, што ён проста ўжо ідзе.
Беларускае Радыё Рацыя
