Андрэй Сцепанюк: Мы стараемся захаваць спадчыну



Госць нашага эфіру Андрэй Сцепанюк, які з’яўляецца дырэктарам II Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім:

– У 2009 годзе мы займалі дванаццатае месца ў Польшчы. Памяняліся рознага тыпу ўмовы, крыху інакш ацэньваецца цяпер гэты рэйтынг. Цяпер сапраўды вельмі цяжка змагацца за вучняў. Шчыра кажучы, мы надалей застаёмся правінцыйным ліцэем, нават у параўнанні з Беластокам. Усё ж такі дванаццатае месца ў ваяводстве, у мінулым годзе было чатырнаццатае. Можна сказаць, што мы ўсё ж такі лепшае месца занялі. Думаю, што яно даволі добрае і гэта паказвае нашу нармальную працу, з увагі на тое, што цяпер галоўным чынам у гэтым рэйтынгу ацэньваецца вынік матуральнага экзамену, які здаюць вучні.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя