Анджэй Дуда: Дзверы прэзідэнцкага палацу будуць адчыненымі



Экзіт-пол кажа, што выбары прэзідэнта Польшчы выйграў Анджэй Дуда, кандыдат ад партыі „Закон і Справядлівасць”.

2015-05-25_Zavalnia_viecar_Dudy_fota_Savych (3)

У сваім выступе на выбарчым вечары Анджэй Дуда адзначыў, што хоча быць прэзідэнтам усіх палякаў, а таксама паабяцаў, што не будзе прэзідэнтам, закрытым для грамадства:

– Прэзідэнт Рэчы Паспалітай, калі будзе абраны, мусіць служыць свайму народу. А перадусім – слухаць і быць адкрытым. Таму дзверы прэзідэнцкага палацу будуць адчыненыя для грамадскіх ініцыятыў. Я буду адкрыты для размовы, бо шанец быць пачутым належыць кожнаму чалавеку. Я вам гэта сёння абяцаю!

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы цяпер лічыць галасы. Верагодна, што афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў стануць вядомымі сёння ўвечары.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара