Анджэй Дуда наклаў вета на змены закона аб нацменшасцях
Прэзідэнт Польшчы, Анджэй Дуда, наклаў вета на новую рэдакцыю закона «Аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове», — паведаміла 27 кастрычніка канцылярыя прэзідэнта. Сумневы польскага прэзідэнта выклікала магчымасць выкарыстання ў павятовых органах мовы нацменшасці.
Магчымасць выкарыстоўваць разам з афіцыйнай, польскай мовай, мову нацыянальнай меншасці — была найважнейшай зменай, якая прапаноўвалася ў новай рэдакцыі закона.
Прэзідэнт звярнуў увагу на адсутнасць разлікаў адносна фінансавых наступстваў для бюджэтаў паветаў і гмінаў, у сувязі з уводам і выкарыстаннем на іх тэрыторыі дапаможнай мовы.
Дагэтуль дапаможную мову можна было выкарыстоўваць толькі ў гмінных органах. Змены павінны былі даць магчымасць паветам і гмінам органам выкарыстоўваць двухмоўныя дакументы і весці двухмоўную карэспандэнцыю з арганізацыямі нацыянальных меншасцяў.
Беларуская Радыё Рацыя.
Фота: PAP / Paweł Supernak