Анджэй Дуда наведаў Ольштын



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і міністр Нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак сустрэліся сёння ў Ольштыне з вайскоўцамі і афіцэрамі памежнай службы і паліцыі ў сувязі з сітуацыяй, што склалася на мяжы з Беларуссю.

“ Мы абмяркоўвалі, сярод іншага, пытанне, як дапамагчы жаўнерам, памежнікам і паліцыянтам, што ахоўваюць польскую мяжу,” – сказаў міністр Нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, адзначыўшы, што сітуацыя на мяжы з Беларусюю застаецца надалей напружанай:

– Сітуацыя на мяжы напружаная. Мы ўсё яшчэ маем справу з гібрыднымі атакамі. Яны адбываюцца ўвесь час. Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў для нападзення на Польшчу, а значыць, і на Еўрапейскі Звяз, таму што ўсе выдатна ведаюць, што польская мяжа — гэта мяжа Еўразьвязу.

З 2-га верасня ў сувязі з міграцыйным ціскам у памежнай з Беларуссю паласе ў ста васьмідзесяці трох населеных пунктах Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў  дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно уведзенае на 30 дзён паводле распараджэння прэзідэнта Анджэя Дуды, выдадзенага па патрабаваньні Рады міністраў. Сейм пагадзіўся падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча яшчэ на 60 дзён. Паводле польскай Канстытуцыі, час дзеяння  ваеннага становішча падоўжыць немагчыма.

Рэжым НС афіцыйна ўвёў «абмежаванне доступу да публічнай інфармацыі аб дзеннях, якія праводзяцца ў зоне надзвычайнага становішча ў сувязі з аховай дзяржаўнай мяжы, папярэджаннем і процідзеяннем нелегальнай міграцыі». Такім чынам, журналісты не маглі не прысутнічаць і паведамляць, што там адбываецца.

Як паведамляе партал польскага радыё RMF FM, журналісты змогуць заставацца ў памежнай зоне. Гэта адно з дапушчэнняў новых рэгламентаў, якія польскі ўрад хоча ўвесці на мяжы з Беларуссю пасля заканчэння рэжыму надзвычайнага становішча.

Як даведалася  RMF FM, прысутнасць журналістаў на мяжы будзе падпарадкоўвацца пэўным правілам, а дазвол будзе выдаваць камандзір памежнай аховы.

Аднак на гэтым новыя рэгламенты не скончацца. Праект таксама прадугледжвае часовую забарону на знаходжанне неўпаўнаважаных асоб на канкрэтнай тэрыторыі ў памежнай зоне.

Фота: Tomasz Waszczuk /PAP

* * *

Польскія жаўнеры, афіцэры памежнай службы і паліцыі надзвычай прафесійна, адказна і адважна рэагуюць на гібрыдны напад на польскую мяжу і мяжу Еўразвязу, – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда пасля сённяшняй сустрэчы з жаўнерамі ў Ольштыне.

Ён падкрэсліў, таксама, што да дапамогі ў ахове мяжы з Беларуссю прыцягнута звыш дваццаці тысяч паліцыянтаў:

– Больш за 26 тысяч паліцыянтаў цяпер задзейнічаны з усёй Польшчы. Вельмі ўдзячны за гэта ім, іх сем’ям, бо яны пакідаюць свае дамы на некалькіх тыдняў, каб служыць на мяжы, каб гарантаваць бяспеку ўсіх нас і гарантаваць, што нашы абавязацельствы, якія вынікаюць з сяброўства ў ЕЗ, выконваюцца.

Анджэй Дуда сустрэўся ў Ольштыне з вайскоўцамі і афіцэрамі памежнай службы і паліцыі ў сувязі з сітуацыяй, што склалася на мяжы з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. P.Getka