Анджэй Дуда наведаў Падляшша, цяпер сюды едзе прэм’ер краіны



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 27 лістапада наведаў Падляшскае ваяводства.

У сераду прэзідэнцкую пару, між іншым, прымаў Бельск-Падляшскі. Прэзідэнт наведаў сядзібу і вытворчыя памяшканні фірмы Suempol, якая спецыялізуецца на перапрацоўцы ласося. Першая дама Агата Карнхаўзер-Дуда ўзяла ўдзел у кулінарных варштатах для дзяцей, падчас якіх вучыліся рабіць сушы. Першая дама размаўляла з дзецьмі пра здаровае харчаванне і іх любімыя стравы.

У пятніцу, 29 лістапада, Беласток мае наведаць прэм’ер-міністр Польшчы – Матэвуш Маравецкі. У плане, між іншым, сустрэча з жыхарамі горада.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wrotapodlasia.pl