Анджэй Дуда падпісаў акт аб выплатах для дзяцей 800+



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў акт, які прадугледжвае падвышэнне памеру сацыяльнай выплаты для дзяцей з 500 да 800 злотых з новага 2024 года. Яе могуць атрымаць бацькі і апекуны, якія выхоўваюць дзіця да 18 гадоў.

Праграма «Сям’я 500 плюс» зʼяўляецца флагманскай ініцыятывай Абʼяднаных правых. Аб падвышэнні памеру сацыяльнай выплаты да 800 злотых было абвешчана падчас травеньскага зʼезду «Права і справядлівасць». Кіраўнікі аргументуюць гэта тым, што індэксацыя выплат перавышае ўзровень інфляцыі. Але – дадаюць яны – мэта праграмы, гэта значыць паляпшэнне дабрабыту семʼяў у Польшчы, не мяняецца.

У наступным годзе больш за 6 мільёнаў 600 тысяч дзяцей атрымаюць права на 800 плюс. Выплата дапамогі без дадатковых заяў плануецца ў лютым з кампенсацыяй за 1 студзеня. Дзяржаўныя выдаткі на праграму «800 плюс» у наступным годзе складуць крыху больш за 64 мільярды злотых.

Крыніца: Польскае Радыё