Анджэй Дуда прыехаў на адкрыццё Музею памяці Сібіры



У 82-ю гадавіну ўварвання Савецкага Саюза ў Польшчу ў Беластоку – узгадаюць гэтыя трагічныя падзеі сярэдзіны мінулага стагоддзя, якія закранулі больш за трыста тысяч чалавек. Сярод іх палякі, этнічныя немцы, і іншыя ўдзельнікі нацысцкага супраціву, якіх адпраўлялі ў Сібір.

У музеі, прысвечаным дэпартацыі, распавядаюцца таксама гісторыі беларусаў, якія апынуліся ў ссылцы. Сярод экспанатаў музея можна, напрыклад, сустрэць скрыпку, якую 10-гадовы хлопчык-паляк вымушаны быў аддаць савецкім ахоўнікам, каб тыя дазволілі яго сям’і вярнуцца ў Польшчу, так як нават пасля заканчэння вайны зрабіць гэта было даволі цяжка. Палякі, якія перажылі падзеі тых гадоў, у каментарах мясцовай прэсе кажуць пра неабходнасць зафіксаваць іх у памяці, а стваральнікі музея заклікаюць успамінаць дэпартацыю без узаемных абвінавачванняў, засяродзіўшыся на зламаных лёсах асобных людзей. Галоўная ідэя стварэння музея памяці Сібіру – асэнсаванне вопыту таталітарызму і жыцця ў вымушанай міграцыі.

Дата адкрыцця невыпадковая. 17-га верасня адзначаем Сусветны Дзень Сыбірака і чарговую гадавіну савецкай агрэсіі на Польшчу. У сённяшніх урачыстасцях у Беластоку прымае ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Разам з ім экспазіцыю аглядаюць і „сібіракі” разам з іншымі гасцямі ўрачыстага адкрыцця.

Анджэй Дуда аглядае Музей

Музей памяці Сібіры можна лічыць адкрытым.

У канцы быў выкананы марш сібіракаў.

Памяці ўсіх, хто быў забіты і замардаваны НКВД, усіх хто пахаваны ў Менску і віленскіх Лукішках, усіх, змучаных на прымусовых працах…, – разносіцца прыгожы ваенны заклік над урачыстым пляцам і пераймае прысутных да дрыжыкаў. Бог. Гонар. Айчына. Слава Героям – завяршальным словы, ваенныя робяць урачысты патройны салют з ружжаў.

Пераклічка ваяроў Пінска, Баранавіч і іншых гарадоў, якія ратавалі землі ад савецкіх захопнікаў.

Ваенная клятва.

Супольная малітва за адкрыццё музея.

 

Выступае Эльжбета Смулкова.

Прэзідэнт Звязу Сібіракаў Кардыян Барэйка: Варта адзначыць той энтузіязм, з якім ствараўся гэты музей, не толькі ўлады, але і самі сібіракі сталіся стваральнікамі экспазіцыі, якой няма роўных. „Мы – апошняе пакаленне высланых, хто спазнаў гэтае пекла і выжыў, дзякуючы мацяркам. Верылі Богу і свабодзе, а таму выжылі. Дачакаліся незалежнай краіны, у якой і адкрываем Музей Памяці Сібіры. Дзякуй усім, хто спрычыніўся!

Міністр культуры Пётр Глінскі зачытаў зварот прэм’ер міністра Польшчы Матэуша Маравецкага: Гісторыя Сібіры – трагічная старонка гісторыя. „Як прыйшлі саветы – мы спалі”. Расейскае ўмяшальніцтва на тэрыторыі Польшчы вядзе працяглую гісторыю. Як і адпор ей. Гэтая праўда – варта таго, каб за яе змагацца”.

Выступіў Браніслаў Камароўскі, які лічыць, што Беласток, маючы Музей памяці Сібіры, мае ўсе шанцы стаць сталіцай памяці Польшчы, нараўне з Вільняй і Львовам. Ён падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і, у якой таксама была гісторыя ссылкі ў Сібір. У памяць пра яе ў сям’і захоўваецца алюмініевы кубак, які „прайшоў” усю Сібір і перадаецца ў сям’і з пакалення ў пакаленне.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што адкрыццё музея важна не толькі для горада Беластоку і ўсяго Падляшша, але і для ўсёй Польшчы. Горад быў выбраны не проста так. Барацьба з саветамі – гэта частка гісторыі Польшчы, пра якую варта памятаць. Музей паказвае, што і вайна можа прайсці праз Польшчу, і ссылкі, але палякі маюць годныя прыклады праходжання такіх выпрабаванняў праз гады. Музей Памяці Сібіры – важны музей для ўсёй Польшчы. Па словах Дуды, у музеі з нецярпеннем чакаюць на моладзь.

Нават у ссылках польскія перасяленцы займаліся навукай і развівалі прамысловасць, пакінулі пра сябе велізарны пласт памяці, які нарэшце набыў належнае афармленне для далейшай перадачы наступным пакаленням, – звяртаецца да прысутных Трускаляскі і прыводзіць трагічныя гісторыі сем’яў, якія выжывалі ў чужых краёх, аднак і заставаліся там назаўжды.

На ўрачыстасці шмат пачэсных гасцей, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, духавенства, радных розных кадэнцый, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова. Але найперш былі прывітаныя сібіракі.

Слова ўзяў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, які падкрэсліў, для каго менавіта быў адкрыты музей:

– У Музеі памяці Сібіры ўдалося сабраць гісторыі пра лёсы палякаў, якія трапілі на Далёкі Усход і ў Казахстан. Кожная з іх неверагодная, і можа стаць незалежнай гісторыяй, як аповед пра лёс Рышарда Качароўскага – маладога харцэра, пасля жаўнера, дзеяча міграцыі і ў рэшце – прэзідэнта  Другой Рэчы Паспалітай у выгнанні. Малады беластаччанін Рышард Качароўскі не ўяўляў сабе бяздзейнасці падчас акупацыі і пачуў ад савецкіх уладаў у лютым 1941 года смяротны прысуд.

Адкрыў урачыстасць прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі.

На ўрачыстасці прынятыя падвышаныя меры бяспекі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Ладзіка Майніча і Вольгі Сямашкі