Анджэй Дуда з візітам на Падляшшы (абнаўляецца)
10 верасня Сакольскі павет наведаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Па запрашэнні сакольскага старасты ён сустрэўся з жыхарамі горада:
– Я за яго галасаваў!
– А што мне? Хай будзе хоць з Расеі, абы добры быў!
– А што ён можа сказаць? Ён толькі месяц, як стаў прэзідэнтам Польшчы.
– Пойдзем прывітаемся. Як падасць руку, то так. А як не, дык не.
Таксама Анджэй Дуда пабываў на праваслаўнай Гары Грабарцы ды наведаў мусульманскую мячэць. Прэзідэнт Польшчы сустрэўся ў Багоніках з прадстаўнікам татарскай меншасці Падляшша. У мясцовай мячэці прэзідэнта сустракалі муфцій Польшчы Томаш Міскевіч і мясцовыя татары:
– Тут некалькі стагоддзяў змешваюцца розныя культуры і розныя традыцыі, і што найважнейшае – цудоўна паміж сабой суіснуюць ствараючы такую характарыстычную для Польшчы напрацягу стагоддзяў, з аднаго боку, мяшанку культур, але з іншага боку – нашу вялікую польскую традыцыю: праваслаўная культура, каталіцкая культура, а таксама мусульманская культура.
Прэзідэнт Анджэй Дуда пасля сустрэчы з татарамі накіраваўся ў мясцовасць Сухаволя, дзе ўсклаў кветкі на магілу маці бласлаўленага ксяндза Ежы Пяпялушкі – Марыяны.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя