Анджэй Ляхоўскі: Поўнае даследванне Беластоку магчыма ва ўмовах беларуска-польскай супрацы
У Беластоку прэзентавалі другую частку кнігі Анджэя Ляхоўскага „Sekrety Białegostoku”. Сам аўтар пры дапамозе калегі з Беларусі зрабіў адкрыццё: на месцы ратушы ў Беластоку Саветы збіраліся ўсталяваць не помнік Сталіну, а помнік у гонар вызвалення Заходняй Беларусі. Распавядае Анджэй Ляхоўскі:
Калі пісаў другую частку кнігі „Таямніцы Беластоку”, то атрымаў матэрыялы датычныя помніку Сталіна, які нібыта павінен быў з’явіцца на Рынку Касцюшкі. Калі б не дапамога калег з Беларусі, то напэўна памыляўся б дагэтуль, як і мае знаёмыя гісторыкі. Мы не мелі доступу да гэтай інфармацыі. Там ёсць усё: рэпартажы, абвяшчэнне конкурсу, умовы конкурсу, узнагарода. Супраца паміж польскімі і беларускімі гісторыкамі бясцэнная.
Прэзентацыя другой часткі кнігі Анджэя Ляхоўскага „Sekrety Białegostoku” адбылася пры падтрымцы Асацыяцыі сяброў вуліцы Варшаўскай.
Беларускае Радыё Рацыя