Анексаваны Крым рыхтуецца да Дня Перамогі
У крымскіх гарадах плануецца правесці маштабныя вайсковыя парады і “дэманстрацыі працоўных”, – паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:
– У Севастопалі акрамя гэтага адбудзецца авіяцыйнае шоу, канцэрт зорак расейскай эстрады і святочны салют. У цэнтры горада ўжо ўсталявыаныя гіганцкія тэлеэкраны, якія будуць дэманстраваць парад у Маскве і зварот Уладзіміра Пуціна.
Дэманстрацыя ў Севастопалі арганізуецца па савецкіх традыцыях. На прадпрыемствы і ўстановы горада ўжо прыйшлі разнарадкі на колькасць абавязковых удзельнікаў. Такая ж сітуацыя ў ВНУ і ў школах, дзе ад бацькоў патрабуюць распіскі наконт удзелу дзяцей у “добраахвотных” дэманстрацыях працоўных.
Сёлетняе святкаванне Дня Перамогі ў анексаваным Крыме плануецца правесці пад партрэтамі Сталіна, Пуціна, сцягамі Расеі і СССР, а таксама лозунгамі: “Фашизму не бывать на русской земле!”, “Память о великой победе священна» и «Бандеровская хунта, вон из Киева!».
Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота ikrim.net