Анэта Прымака-Онішк: “Тэма бежанства надалей застаецца балючай”
“Тэма бежанства надалей застаецца балючай”, – адзначае журналістка, стваральніца сеціўнай старонкі biezenstwo.pl Анэта Прымака-Онішк.
Сустрэча з ёй прайшла ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Журналістка нарадзілася ў вёсцы Кнышэвічы на Сакольшчыне. Пачуўшы першыя гісторыі пра бежанства ад сваёй бабулі, вырашыла захаваць гэтыя ды іншыя ўспаміны, таму і ўзнікла ідэя стварэння інтэрнэт-старонкі. Цяпер журналістка рыхтуе да выдання таксама кнігу:
– Гэта будуць успаміны і мой шлях, памяць і пошукі. Я памятаю расказы пра бежанства з часоў маленства. Пазней я пачала распытваць людзей і збіраць успаміны. Таксама я вывучала гісторыю і тое, што людзі памятаюць пра тыя часы. Гэта будзе рэпартаж пра бежанцаў.
Кніга мае пабачыць свет улетку наступнага года. Паводле гісторыкаў, у бежанства ў Расею вымушана выехала каля палутара мільёнаў чалавек з нашага цяперашняга беларуска-польскага памежжа. Многія ўжо ніколі не вярнуліся ў свае родныя мясціны.
[Not a valid template]
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара