Анлайн-размова: Студзеньскае паўстанне і міф Кастуся Каліноўскага
Фонд „Тутака” разам з Фондам Kamunikat.org і Беларускім гістарычным таварыствам запрашае на размову пра гісторыю з нагоды гадавіны Студзеньскага паўстання. Мерапрыемства адбудзецца а 20.00 у гэтую пятніцу, 22 студзеня, анлайн.
Пагаварыць пра Лютаўскае паўстанне ( у Беларусі таксама вядомае як Паўстанне Кастуся Каліноўскага), запрошаны вядомыя асобы – Яраслаў Іванюк, прэзідэнт Фонду Kamunikat.org, і прафесар Алег Латышонак, прэзідэнт Беларускага Гістарычнага Таварыства.
У адрозненні ад палякаў ці літоўцаў, для беларусаў Студзеньскае паўстанне – гэта не завершаная тэма. Яго правадыр на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі ў савецкай гістарыяграфіі прадстаўляўся як герой, але – герой-рэвалюцыянер. Гэта змянілася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі, калі Каліноўскага сталі пазіцыянаваць як нацыянальнага героя. Ці слушна
Як мяняліся яго погляды на нацыянальнае пытанне
Які характар мела Студзеньскае Паўстанне на беларускіх землях
На гэтыя і іншыя пытанні ў размове з Яраславам Іванюком адказвае старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства праф. Алег Латышонак.
„Размаўляючы пра нашу агульную гісторыю, мы хочам нагадаць пра Паўстанне і паказаць, што памяць пра яго і яго герояў усё яшчэ жывая. Мы таксама хочам аддаць належнае і ўшанаваць памяць усіх, хто амаль 160 гадоў таму змагаўся за Садружнасць не дзвюх, не трох, а многіх нацый”, – адзначаюць арганізатары сустрэчы.
Спасылка на размову ў Facebook: https://www.facebook.com/events/129181729033808
Паводдле прэс-рэлізу