Анна Нестэрук не будзе абскарджваць сваё звальненне
14 гадоў беззаганнай працы, але новы войт страціў давер. Дырэктарка гміннага асяродка культуры ў Орлі Анна Нестэрук не будзе звяртацца ў судовыя інстанцыі ў справе звальнення яе з пасады. Няма фармальнай прычыны звальнення, і няма фармальнай прычыны абскарджваць рашэнне войта, кажа Анна Нестэрук:
– Не буду абскарджваць, бо і няма такога пункта, які даем мне права аспрэчыць гэтае рашэнне. Гэта артыкул 70 Кодэксу працы, і няма магчымасці, каб ставіць пад сумнеў рашэнне войта. Справа выглядае зусім інакш, калі б я папрацавала год ці паўгода, тады б войт знайшоў нейкія канкрэтныя прычыны, каб звольніць мяне з гэтай пасады.
Жыхары Орлі станоўча ацэньваюць працу былой ужо дырэктаркі:
– Звольнілі яе, але была добрай працаўніцай. 14 гадоў прапрацавала, шкада.
– Былай файнай, усё арганізоўвала, конкурсы рабіла, таму шкада яе. Мы лічым, што не трэба было яе звальняць так хутка.
З 5-га снежня Арлянскі асяродак культуры практычна не працуе. Войт прызначыў выконваючай абавязкі дырэктара на паўштату.
11 снежня да працы ў асяродку культуры была аддэлегаваная настаўніца з мясцовай школы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота orla.pl