Анна Несцярук адклікана з пасады дырэктара Гміннага Цэнтра культуры ў Орлі
Войт гміны Орля – Лявон Павлючук адклікаў Анну Несцярук з пасады дырэктара Гміннага Цэнтру культуры. Сваё рашэнне чыноўнік патлумачыў недахопам даверу.
Анна Несцярук звыш чатырнаццаці гадоў кіравала культурніцкай пляцоўкай у Орлі, на яе дзейнасць дагэтуль, нават ад цяперашняга войта, не было закідаў. Тым больш здзіўляе рашэнне войта ўсяго пасля двух тыдняў пасля афіцыйнага ўступлення на пасаду, – кажа Анна Несцярук:
– Мы з гэтым войтам сустракаліся ў новым Асяродку культуры, размаўлялі, планавалі. І калі я зайшла да войта, ён мне даў ліст, што ўжо не хоча са мной супрацоўнічаць. Гэта быў для мяне шок. Не было ніякай размовы. Выглядае, што войт нават не хацеў гаварыць, проста ўручыў мне гэты ліст і сказаў, што страціў да мяне давер.
Войт гміны Орля Лявон Паўлючук не знайшоў часу на сустрэчу цягам гэтага тыдня.
Адкліканая з пасады дырэктара Гміннага Цэнтру культуры ў Орлі Анна Несцярук за гады кіравання ўстановай спрычынілася да наладжвання супрацоўніцтва з культурніцкімі ўстановамі з Рэспублікі Беларусь. Да развіцця і прамавання культуры беларускай нацыянальнай меншаці на Падляшшы. Ініцыявала між іншым цыклічнае мерапрыемства Беларускі народны Фэст “Арлянскія сустрэчы”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота оrla.pl