Анонс: 15 чэрвеня «Госць Рацыі» – Дзмітрый Сяўко
У сітуацыі, калі пратэсты ў Беларусі цалкам задушаны, важнымі застаюцца мітынгі беларусаў супраць рэжыму як ва ўсім свеце, так і абапал межаў краіны.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – актывістам, арганізатарам пікетаў ля беларускага консульства ў Беластоку, Дзмітрыем Сяўко пра прамежкавыя вынікі пратэстаў беларусаў у Польшчы і прагнозы развіцця падзей у Беларусі.
Перадачу «Госць Рацыі» з актывістам, арганізатарам пікетаў ля беларускага консульства ў Беластоку Дзмітрыем Сяўко слухайце 15 чэрвеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
