Анонс: 16 сакавіка «Госць Рацыі» – Ганна Кандрацюк



2,5 тысячы гадоў таму Герадот, празваны бацькам гісторыі, даследаваў раку Прыпяць і напісаў пра гэта кнігу. У наш час пісьменніца Ганна Кандрацюк выдала сваю кнігу «Па Прыпяці па Нобель». Днямі ў Беластоку ў межах фестывалю «Аўтары і кнігі» адбылася анлайн-прэзентацыя выдання пісьменніцы. Арыгінал кнігі быў напісаны на беларускай мове, а гэтым разам чытачам быў прадстаўлены польскі варыянт.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала «Госце Рацыі» – беларускай пісьменніцы з Падляшша Ганне Кандрацюк – пытанні пра тое, як стваралася «Па Прыпяці па Нобель» і як прайшла сама прэзентацыя выдання.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам пісьменніцы Ганны Кандрацюк слухайце 16 сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя