Анонс: 2 сакавіка «Госць Рацыі» – Віталь Луба
Тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва” 4 сакавіка спаўняецца 65 год. Усе гэтыя гады газета выконвае своеасаблівую ролю хронікі жыцця беларусаў у Польшчы. Амаль 10 год, у прамежкі з 1988-ы па 1992 год і з 1998-га па 2003 год, галоўным рэдактарам «Нівы» з`яўляўся літаратар і журналіст Віталь Луба.
Напярэдадні 65-годдзя «Нівы» наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала «Госцю Рацыі» – Віталю Лубе – пытанні пра рэдактарскія будні і далейшы шлях «Нівы».
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам былога рэдактара штотыднёвіка «Ніва» Віталя Лубы слухайце 2 сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 08.10 па беларускім часе, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя