Анонс: 23 сакавіка «Госць Рацыі» – Павел Станкевіч
26 сакавіка ў анлайн-фармаце пройдзе канцэрт пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства і мэра горада Беласток, прысвечаны Дню Волі ў Беларусі. Адным з суарганізатараў падзеі выступіў фонд “ТUTAKA”, які заснаваны ў Польшчы. Напярэдадні святочнага анлайн-канцэрту наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задала «Госцю Рацыі» – Паўлу Станкевічу – пытанні пра дзейнасць і далейшыя планы фонда “ТUTAKA”.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам прадстаўніка фонда “ТUTAKA” Паўлам Станкевічам слухайце 23 сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя