Анонс: 24 жніўня «Госць Рацыі» – Лешэк Шарэпка
У суботу ў Беластоку былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка прадставіў сваю чарговую кнігу пад правакацыйнай назвай «Беларускі снайпер». Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – аўтарам кнігі, гісторыкам Лешэкам Шарэпкам пра тое, ці сапраўды адзінае выйсце Беларусі ў снайперы, вакол каго беларусы змогуць згуртавацца надалей і пра ролю ва ўсім гэтым Расеі.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі слухайце ў аўторак, 24-га жніўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя