Анонс: 26-га красавіка „Госць Рацыі” – Збігнеў Ракіта
У межах дзевятага літаратурнага фестываля «На памежжы культур» у Беластоку адбылася сустрэча гараджан са Збігневам Ракітам – рэпарцёрам, пісьменнікам, якія спецыялізуюцца на Усходняй Еўропе і Верхняй Сілезіі, аўтарам рэпартажных кніг Kajś («Кайсь»), якая цалкам апраўдала назву штогадовага фестывалю. Падчас сустрэчы гучала шмат вострых пытанняў пра асаблівасці канструявання ідэнтычнасцяў на памежжы і мноста паралеляў паміж гісторыямі Беларусі, Падляшша і Сілезіі.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – пісьменнікам Збігневам Ракітам пра тое, чаму ў адрозненні ад Беларусі Верхняя Сілезія не выкарыстала свой шанец на стварэнне дзяржавы, чаму варта адкрыць ажно два Народных музеяў Сілезіі і мясцовую Акадэмію навук, крыху пра сучаснае становішча сілезкай мовы і ці мажлівая зараз афіцыйная супраца паміж Беларуссю і Сілезіяй. Размова вялася на расейскай мове з двух бакоў, каб аддаць пашану перыяду навучання Збігнева Ракіты ў Інстытуце Расеі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам рэпарцёра, пісьменніка, якія спецыялізуюцца на Усходняй Еўропе і Верхняй Сілезіі, аўтара рэпартажных кніг Kajś («Кайсь») Збігнева Ракіты, слухайце ў аўторак, 26-га красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 8.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя
