Анонс: 31-га траўня „Госць Рацыі” – Кацярына Лісавенка
У галерэі „Арсенал” у Беластоку адкрылася выстава для дарослых «Могілкавы сад». Гэта своеасаблівы дзённік вайны ўкраінскай мастачкі Кацярыны Лісавенкі, якая з дзецьмі з-за расейскага ўварвання была вымушана пакінуць родныя Кіеў і Адэсу. На карцінах мастачкі пануе смерць і аголеныя целы жанчын і дзяцей – ахвяр вайны, якая ўсё яшчэ працягваецца
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мастачкай Кацярынай Лісавенкай пра тое, што можа супрацьпаставіць мастацтва варожай прапагандзе, ці сумяшчальна мацярынства і дзяцінства з вайной, каго можна лічыць героямі Ўкраіны і чаму яе нельга аддаваць Расеі, што ўкраінскі творца думае пра Беларусь і ў чым палягае сучасная роля мастака ў свеце.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам мастачкі Кацярыны Лісавенкі, чыя выстава для дарослых «Могілкавы сад» экспануецца ў беластоцкай галерэі «Арсенал», слухайце ў аўторак, 31-га траўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 16.12 па беларускім часе, у Польшчы – а 15.12 адпаведна.
Беларускае Ррадыё Рацыя
