Анонс: 5-га красавіка «Госць Рацыі» – Дзмітрый Грышчук



Валанцёрства і самаарганізацыя на месцах ва Украіне падчас вайны – каштоўны ўрок у тым ліку для беларусаў, як трэба дзейнічаць народу падчас знешняй агрэсіі. Так ва Украіне, разам з мностам іншых валанцёрскіх каманд, дапамагае ўкраінцам, як абаронцам, так і мірнаму насельніцтву, ініцыятыва «Браты-Валанцёры», створаная пры Царкве Хрыстовай «Палюбі». Дабраахвотная каманда працуе ў раёнах Харкава, Запарожжа, засвойвае накірунак Ахтыркі. Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – прадстаўніком ініцыятывы, святаром супольнасці «Гарадское сховішча  Царква Хрыстова» Дзмітрыем Грышчуком пра тое, як наладжана праца валанцёрскай ініцыятывы, як украінцы ставяцца да Беларусі, што мусіць зрабіць Захад на фоне вайны, колькі гадоў спатрэбіцца для аднаўлення Украіны і ў якім годзе ў Захада была мажлівасць спыніць узрастаючую агрэсію пуцінскай Расеі.
 

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам святара і прадстаўніка ініцыятывы „Браты-Валанцёры” з Украіны Дзмітрыя Грышчука, слухайце ў аўторак, 5-га красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.